У Бабруйску невядомы паспрабаваў абрабаваць краму (фотаробат)

У Бабруйску невядомы паспрабаваў абрабаваць краму (фотаробат)

У Бабруйску невядомы паспрабаваў абрабаваць краму, якая гандлюе кветкамі. Здарэнне адбылося ў панядзелак каля 12.20. Мужчына ў сонцаахоўных акулярах ў фіялетавай аправе запатрабаваў у прадаўца грошы з касы, пры гэтым пагражаў. Жанчына не супраціўлялася, але паспела націснуць трывожную кнопку. Гэта напалохала зламысніка і ён уцёк, інфармуе БелаПАН.

"Вечерний Бобруйск" паразмаўляў з прадаўцом Таццянай. Яна кажа, што невядомы пагражаў вялікім кухонным нажом. "Касу давай, інакш будзе балюча", — сказаў ён. У касе, дарэчы, было менш за мільён рублёў. Пасля націскання кнопкі прагучала сірэна, мужчына ўцёк. Жанчына кажа, што яна не адразу стала тэлефанаваць у міліцыю, параілася са сваім знаёмым.

Цяпер міліцыя шукае мужчыну. На выгляд яму 25-35 гадоў. Распаўсюджаны фотаробат зламысніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі