Вы тут

У бабруйскай школе эвакуявалі ўсіх дзяцей — хтосьці распыліў газ з балончыка

Школа №31 у Бабруйску / Сяргей Абрамовіч

Зранку 7 красавіка ў бабруйскай школе №31 на Прыбярэзінскім бульвары хтосьці распыліў газ з балончыка. Як піша TUT.by, эвакуяваць давялося ўсю першую змену вучняў.

Інцыдэнта адбыўся падчас перапынку, пацярпелых няма. 

"Мы вывелі каля 600 чалавек на вуліцу, пакуль праветрывалі памяшканні. Усё заняло прыкладна 10-15 хвілін", — кажа завуч школы Аксана Верамейчык.

Цяпер, па яе словах, дзецям і настаўнікам нічога не пагражае, заняткі працягваюцца ў звычайным рэжыме.

Тым, хто распыліў балончык у школе, зоймецца міліцыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.