У аварыі ў Жабінкаўскім раёне загінулі два чалавекі
![На месцы аварыі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/z01.jpg.webp?itok=P0KuWS-c)
На месцы аварыі / t.me/pressmvd/
У аварыі ў Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці загінулі два чалавекі. Раніцай у сераду там было лабавое сутыкненне легкавіка і грузавіка, паведамляе прэс-служба МУС.
Трагічнае здарэнне адбылося каля 05:30 на 120-м кіламетры аўтадарогі Слонім — Высокае каля вёскі Палявая Рэчыца. Citroën кіраваў 40-гадовы жыхар Гродзенскай вобласці. Загінулі ён і 31-гадовы пасажыр.
Абставіны ДТЗ яшчэ высвятляюцца.
![У аварыі ў Жабінкаўскім раёне загінулі два чалавекі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Z02.jpg.webp?itok=3cGUQDtk)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.