Палітвязень Кірыл Салееў асуджаны на тры гады "хіміі"

Палітвязень Кірыл Салееў асуджаны на тры гады "хіміі"

11 студзеня ў Мінску аб'явілі прысуд палітвязню 23-гадоваму Кірылу Салееву, гукааператару Тэатра юнага гледача — тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Яго прызналі вінаватым у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле у іх". Крымінальную справу разглядаў суд Фрунзенскага раёна сталіцы (суддзя — Наталля Бугук).

Салееў знаходзіўся за кратамі з сярэдзіны верасня мінулага года за ўдзел у вулічных акцыях восенню 2020-га. Яго вызвалілі з-пад варты ў зале суда — да адпраўкі на "хімію".

Бугук вынесла прыватнае вызначэнне на адрас кіраўніцтва Тэатра юнага гледача — у калектыве мусіць паводзіцца "прафілактычная праца па недапушчэнню парушэння супрацоўнікамі заканадаўства аб масавых мерапрыемствах".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі