У аўторак у Беларусі ўзняўся курс долара і расійскага рубля

У аўторак у Беларусі ўзняўся курс долара і расійскага рубля

У аўторак, 14 сакавіка, адбыліся чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША павысіўся — з 1,9122 да 1,9143 беларускага рубля. Курс еўра, наадварот, пайшоў наніз — з 2,0456 да 2,0371. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2463 беларускага рубля (у панядзелак — 3,2353).

Беларускі рубель панізіўся да кошыка валют на 0,12%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 13 сакавіка курс долара ЗША пайшоў наніз — з 1,9141 да 1,9122 беларускага рубля, а курс еўра вырас — з 2,0292 да 2,0456. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі