Вы тут

У аўторак у Беларусі чакаюцца дождж і мокры снег

У аўторак, 8 лістапада, у Беларусі чакаюцца дождж і мокры снег. Аднак ападкі прагназуюцца толькі ў асобных раёнах. Уначы і раніцай магчымыя слабыя туман і галалёд, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на беларускіх сіноптыкаў.

Вецер будзе памяркоўны, паўднёва-заходні. У начныя гадзіны чакаецца ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, у дзённыя гадзіны — ад 0 да 6 градусаў са знакам плюс (у Мінску на працягу сутак ад 0 да +2 градусаў).

У бліжэйшыя дні ўмовы надвор'я істотна не зменяцца.

Фота: БЕЛТА