Вы тут

У аўтааварыі загінулі дакументалісты, якія здымалі фільм пра валанцёраў

На месцы трагічнага здарэння / @skgovby

У аўтааварыі загінулі дакументалісты, якія здымалі фільм пра беларускіх валанцёраў, якія ў часы каранавіруса дапамагаюць лекарам. Гэта — рэжысёр Уладзімір Міхайлоўскі і гукааператар Максім Гаўрыленка. Рэжысёр Любоў Зямцова — у рэанімацыі. Учора ў яе быў дзень народзінаў.

Еўрарадыё паведамляла пра гэтую аварыю, якая адбылася 15 траўня ў Пухавіцкім раёне на 43-м кіламетры трасы М5 Мінск — Гомель. Там у лабавом сутыкненні аўтамабіляў Rover і Citroën загінулі тры чалавекі, двое трапілі ў бальніцу. Толькі ў пятніцу сталі вядомы прозвішчы загінулых.

Міхайлоўскі, Зямцова і Гаўрыленка працавалі над праектам "Невядомая Беларусь" — здымалі дакументальныя фільмы.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.