У Аўстрыі падаў у адстаўку канцлер — другі за два месяцы

Аляксандр Шаленберг / Getty Images
Аляксандр Шаленберг / Getty Images

Аляксандр Шаленберг у чацвер падаў у адстаўку з пасады канцлера Аўстрыі пасля двух месяцаў працы, паведамляе найбуйнейшае аўстрыйскае выданне Kronen Zeitung. Папярэдні кіраўнік урада, Себасцьян Курц, склаў паўнамоцтвы на фоне карупцыйнага скандалу 9 кастрычніка.

Хоць Шаленберг ужо напісаў заяву аб звальненні, ён дачакаецца таго, каб унутры партыі былі зроблены адпаведныя прызначэнні, паведамляе выданне.

Новым канцлерам краіны, па дадзеных Kronen Zeitung, стане міністр унутраных спраў Карл Нехамер. Прызначэнне можа адбыцца ў пятніцу, 3 снежня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі