У Аўгустоўскай пушчы ратавалі беларусаў, аўтамабіль якіх трапіў у снежны палон

У Аўгустоўскай пушчы ратавалі беларусаў, аўтамабіль якіх трапіў у снежны палон

У Аўгустоўскай пушчы ратавалі беларусаў, аўтамабіль якіх трапіў у снежны палон. Як інфармуе прэс-служба Падляшскага аддзелу памежнай варты, здарэнне адбылося 17 снежня. 23-гадовы грамадзянін Беларусі і яго 43-гадовая маці збіраліся дабрацца да Літвы кароткім шляхам — ляснымі дарогамі, выкарыстоўвалі навігатар. Аднак заблукалі, а пасля аўтамабіль не змог выехаць з глыбокага снегу.

Жанчына патэлефанавала на нумар польскай экстраннай сувязі і распавяла пра сітуацыю. На месца выехалі супрацоўнікі памежнай варты, якія знайшлі машыну і беларусаў у некалькіх кіламетрах ад арыентыраў, якія тыя падавалі. Адзначаецца, што аўтамабіль са снегу выцягнулі і падарожнікі працягнулі свой шлях. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі