У Асіповіцкім раёне кот "здаў" сваіх гаспадароў-браканьераў (фота, відэа)

У Асіповіцкім раёне кот "здаў" сваіх гаспадароў-браканьераў (фота, відэа)

У Асіповіцкім раёне кот "здаў" сваіх гаспадароў-браканьераў. Двое братоў былі на незаконным паляванні. Па слядах ад аўтамабіля дзяржінспектары вылічылі, што зламыснікі прыехалі ў вёску Пратасевічы. Аднак у якой яны былі хаце, не ведалі. Тут ім дапамог кот, які сядзеў каля адной з брамаў — на яго пысе былі ружовыя плямы — відавочна, што гаспадары пачаставалі яго свежым мясам. Побач быў прыпаркаваны аўтамабіль УАЗ, які шукалі інспектары.

Падчас агляду памяшканняў былі знойдзеныя свежыя астанкі дваіх дзікоў, скуры яшчэ чатырох, галава і ногі касулі. Аднаго з браканьераў адшукалі на гарышчы, дзе ён хаваўся. Рукі мужчыны яшчэ былі ў крыві. У парушальнікаў забралі каля 130 кг дзічыны, 3 паляўнічыя стрэльбы, а таксама 240 бутэлек кантрафактнай гарэлкі. Распачатая крымінальная справа, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі