У Асіповічах на святкаванні 9 траўня заўважылі расійскіх вайскоўцаў
![У Асіповічах на святкаванні 9 траўня заўважылі расійскіх вайскоўцаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/asip-0906-1.jpg.webp?itok=4MJm7_E0)
У Асіповічах (Магілёўкая вобласць) на святкаванні 9 траўня мясцовыя жыхары заўважылі расійскіх вайскоўцаў. Фатаздымкі з імі з'явіліся ў ТГ-каналах.
Расіяне ўсклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу "Алея герояў".
Пасля правалу расійскага наступу на Кіеў і вымушанага адступлення на тэрыторыю Беларусі большая частка расійскіх войскаў пераехала ў Расію, а адтуль адправілася на захоп украінскага Данбаса. Аднак высветлілася, што частка вайскоўцаў дагэтуль застаецца ў Беларусі.
![У Асіповічах на святкаванні 9 траўня заўважылі расійскіх вайскоўцаў](/sites/default/files/paragraphs/image/asip-0906-2.jpg)
Расійскія вайскоўцы ў Асіповічах
![У Асіповічах на святкаванні 9 траўня заўважылі расійскіх вайскоўцаў](/sites/default/files/paragraphs/image/asip-0906-3.jpg)
Расійскія вайскоўцы ў Асіповічах
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.