У Асіповічах на пажары загінула маці з двума дзецьмі (фота)

У Асіповічах на пажары загінула маці з двума дзецьмі (фота)

У Асіповічах на пажары ў прыватным доме загінула 35-гадовая жанчына з двума дзецьмі. Трагічнае здарэнне адбылося каля другой гадзіны ночы. У момант прыбыцця пажарных на месца здарэння адкрытым полымем гарэў дах, веранда і памяшканні ў доме, а таксама размешчаны побач хлеў.

Гаспадар дома быў на вуліцы, з яго словаў, у памяшканні заставаліся людзі. Мужчына сказаў, што жыве ў кватэры №1 гэтага дома, а ў кватэры №2 знаходзіцца яго дачка з дзецьмі. Выратавальнікі знайшлі ў пакоі цела жанчыны разам з двума яе загінулымі дзецьмі (аднаму было 16 гадоў, іншаму 9).

Дом не быў падключаны да аўтаномнага пажарнага спавяшчальніка. Прычына ўзгарання высвятляецца, перадае прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі