У Ашмянскім раёне ў доме выбухнуў газавы балон, мужчыну адарвала руку

У Ашмянскім раёне ў доме выбухнуў газавы балон, мужчыну адарвала руку

У Ашмянскім раёне ў вёсцы Граўжышкі ў прыватным жылым доме выбухнуў газавы балон (са звадкаваным вуглевадародным газам). Здарэнне адбылося пасля 19-й гадзіны ў чацвер, 18 студзеня. Выбухам 24-гадоваму мужчыну, унуку гаспадыні, адарвала правую руку, яго адвезлі ў раённую бальніцу (там яму ампутавалі правую нагу). Таксама было пашкоджана тры квадратныя метры сцяны і вокны веранды. Здымкі апублікаваныя на сайце газеты “Ашмянскі веснік”.

Мяркуецца, што прычынай здарэння стала парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прыстасаванняў і агрэгатаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі