У Ашмянскім раёне Nissan трапіў пад трактар, загінула жанчына
![У Ашмянскім раёне Nissan трапіў пад трактар, загінула жанчына](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/97e659b3fb553b0711159a9c7615b5ea.jpg.webp?itok=4Rx4JEda)
У Ашмянскім раёне Nissan трапіў пад трактар, загінула жанчына. Трагічнае здарэнне адбылося 7 траўня на аўтадарозе каля вёскі Баруны. Як інфармуе прэс-служба ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, вадзіцель легкавіка на закругленні дарогі не саўладаў з кіраваннем і аўтамабіль выехаў на абочыну, а пасля апынуўся на сустрэчнай паласе руху, дзе і адбылося сутыкненне.
Загінулая жанчына ехала на пярэднім пасажырскім сядзенні, не была прышпіленая рамянём бяспекі. Яна памерла на месцы ад атрыманых траўмаў. Адзначаецца, што кіроўца быў у стане алкагольнага ап’янення, ён ніколі не меў правоў на кіраванне аўтамабілем.
Фота: gaigrodno.by