У Ашмянах у аўтамабілі знайшлі мёртвага міліцыянера

У Ашмянах у аўтамабілі знайшлі мёртвага міліцыянера

У Ашмянах знайшлі мёртвага міліцыянера. Як інфармуе БЕЛТА, здарэнне адбылося ўвечары 5 снежня. Труп знаходзіўся ў асабістым аўтамабілі праваахоўніка. Паводле папярэдніх звестак, яго смерць не мае крымінальнага характару і "не звязана з выкананнем службовых абавязкаў".

Праверку па факце смерці міліцыянера праводзіць Следчы камітэт.

Сёлета было некалькі гучных выпадкаў гібелі міліцыянераў у Беларусі.  У траўні магілёўскі міліцыянер Яўген Патаповіч загінуў ад агнястрэльнага ранення ў галаву. Афіцыйна лічыцца, што гэта было самагубства. У верасні ў мінскай лякарні памёр 19-гадовы ўчастковы Іван Хілько, які служыў у Докшыцкім РУУС. Ён атрымаў цяжкія траўмы падчас бойкі ў бары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі