У Арменіі каля мяжы з Азербайджанам збілі расійскі верталёт, ёсць ахвяры

У Арменіі каля мяжы з Азербайджанам збілі расійскі верталёт, ёсць ахвяры

У Арменіі каля мяжы з Азербайджанам збілі расійскі верталёт. Мі-24 быў абстраляны з пераноснага зенітнага ракетнага комплексу. Мінабароны РФ паведамляе, што здарэнне адбылося 9 лістапада каля мяжы з Нахічэванскай аўтаномнай рэспублікай (тэрыторыя Азербайджана). Два члены экіпажу загінулі, адзін атрымаў траўмы "сярэдняй цяжкасці", яго эвакуявалі.

Вядома, што расійскі верталёт упаў у гарах на тэрыторыі Арменіі. Камандаванне 102-й вайсковай базы Расіі ў армянскім Гюмры праводзіць разбіральніцтва наконт таго, хто збіў Мі-24, паведамляе ТАСС.

Як вядома, у Нагорным Карабаху працягваюцца баі. Азербайджанскія войскі працягваюць наступленне і ўжо пагражаюць сталіцы — Сцепанакерту. Расійскія войскі, якія маюць базу ў Арменіі, у канфлікце не ўдзельнічаюць. Гэта іх першыя страты з пачатку сёлетніх баёў.

Азербайджан прызнаў, што выпадкова збіў расійскі верталёт, прынёс прабачэнні і гатовы выплаціць кампенсацыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі