У апошні дзень студзеня курс долара ў Беларусі знізіўся
![У апошні дзень студзеня курс долара ў Беларусі знізіўся](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/valiuta-3101.jpg.webp?itok=lIVeKPpb)
У сераду, 31 студзеня, па выніках чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША панізіўся — з 1,9839 да 1,9803 беларускага рубля. Курс еўра наадварот пайшоў уверх — з 2,4514 да 2,4618 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,5253 беларускага (у аўторак — 3,5251).
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,04%.
Як паведамляла Еўрарадыё, 30 студзеня курс долара ЗША вырас — з 1,9808 да 1,9839 беларускага рубля, курс еўра знізіўся — з 2,4573 да 2,4514 рубля.