У анестэзіёлага, якога судзяць па 23.34, згарэла кватэра. Сям'я просіць дапамогі

Яўген Палойка / nashaniva.by
Яўген Палойка / nashaniva.by

3 лістапада ў доме па вуліцы Волаха згарэла кватэра мінскага доктара-анестэзіёлага РНПЦ "Кардыялогія" Яўгена Палойкі. Пажар знішчыў усю мэблю, дакументы і асабістыя рэчы сям'і. Жонка Яўгена Юлія адкрыла дабрачынны рахунак і просіць дапамогі. У сям'і двое дзяцей — 5 і 13 гадоў.

Папярэдняя прычына пажару — няспраўнасць праводкі. Юлія Палойка была дома, калі пачалося ўзгаранне, і адразу ж выклікала пажарных, але выратаваць кватэру не ўдалося.

— Вярнуліся дадому, вырашылі прылегчы адпачыць. Ляглі ў спальні, дома, акрамя нас, было старэйшае дзіця. Сын у гэты час глядзеў фільм за камп'ютарам. І адлучыўся літаральна на пару хвілін — у прыбіральню. Вярнуўшыся, ён адчуў пах гару і ўбачыў, што ўсё вакол у дыме. Я прачнулася ад крыку: "Мама, мы гарым!". Мы ўскочылі і зразумелі, што ачаг узгарання — у дзіцячым пакоі. Мы адразу выклікалі пажарных,расказвае Юлія Палойка.

Падтрымаць сям'ю анестэзіёлага можна пералічыўшы суму на дабрачынны рахунак з дапамогай сістэмы АРІП.

У анестезиолога, которого судят по 23.34, сгорела квартира. Семья просит помощи
Дабрачынны рахунак / "Тэлеграм"

Яўген Палойка — адзін з дактароў, якога на мінулым тыдні затрымалі праз удзел у ланцугу салідарнасці каля РНПЦ "Кардыялогія". Справу анестэзіёлага будзе разглядаць суд Маскоўскага раёна 5 лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі