Вы тут

У амерыканскай Вірджыніі расісты правялі шэсце з паходнямі (відэа)

Фота: REUTERS

Белыя нацыяналісты і расісты зладзілі шэсце з паходнямі ў кампусе Універсітэта Вірджыніі ў амерыканскім Шарлотсвіле.

Увечары 11 жніўня некалькі сотняў чалавек прайшлі па тэрыторыі кампуса, скандуючы расісцкія лозунгі.  Удзельнікі маршу былі пераважна мужчыны ва ўзросце 20-30 год.

Іх сустрэла невялікая група праціўнікаў і пачаліся сутычкі — апаненты “людзей з паходнямі” распылілі балончык з хімічным спрэем, з-за чаго пэўнай колькасці ўдзельнікаў акцыі спатрэбілася медычная дапамога. Паліцыя спыніла шэсце. Інфармацыя пра затрыманні не паступала, паведамляе The Washington Post

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

Міхаіл Саакашвілі ў судзе. Фота: Reuters