Алексін больш не можа быць "нацыянальным гарантам" мытных плацяжоў

Алексін больш не можа быць "нацыянальным гарантам" мытных плацяжоў

Падсанкцыйнага алігарха Аляксея Алексіна пазбавілі аднаго з напрамкаў дзейнасці. Аляксандр Лукашэнка змяніў указ аб "нацыянальным гаранце" аплаты мытных плацяжоў. Згодна са зменамі, цяпер гарантам можа быць толькі дзяржаўная ўстанова.

Кампанія "Белнафтагаз" Аляксея Алексіна была нацыянальным гарантам аплаты мытных плацяжоў з 2018-га

Праўда, апошнія два месяцы "Белнафтагаз" і без таго не меў права займацца той дзейнасцю: у старой версіі ўказа было пазначана, што арганізацыя мусіць мець уласны банк. А Алексіны ў чэрвені прадалі МТБанк і цяпер застаюцца без банкаўскіх актываў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі