Вы тут

У акупаваным Мелітопалі ў расійскай краме прадаюць беларускія прадукты

Беларускі цукар з Жабінкі

У расійскім супермаркеце "Мера" ў акупаваным Мелітопалі (Украіна) заўважылі ў продажы беларускія прадукты, піша ria-m.tv.

У прыватнасці, там прадаецца беларускі цукар з Жабінкі. Таксама на відэа з супермаркета можна заўважыць алкаголь, выпушчаны ў Беларусі.

На другім паверсе крамы, як пішуць украінскія журналісты, знайшлася прадукцыя, якой да акупацыі гандляваў украінскі супермаркет АТБ. Сярод іншага — спіртное, якое АТБ не распрадаў у сувязі з забаронай на гандаль алкаголем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.