У Акцябрскім раёне мужчына пры спробе распаліць печ падпаліў сябе

У Акцябрскім раёне мужчына пры спробе распаліць печ падпаліў сябе

У вёсцы Мошны Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці 58-гадовы мужчына спрабаваў распаліць печ з дапамогай бензіну. Паліва з палімернай бутэлькі трапіла на адзенне, і мужчына загарэўся.

Перад гэтым ён выгнаў з хаты сужыцельку за тое, што яна раніла яго нажом пасля сумеснай выпіўкі.

Як піша “Гомельская праўда”, пацярпелы трапіў у рэанімацыю з тэрмічнымі апёкамі другой-трэцяй ступені.

Фота: kolo.poltava.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі