У агенцтве “Мінск-навіны” звольнены кіраўнік за інтэрв’ю з Парфяновічам

У агенцтве “Мінск-навіны” звольнены генеральны дырэктар Рыгор Новікаў. Адпаведнае рашэнне прыняў заснавальнік – гарвыканкам. Паводле звестак Еўрарадыё, падставай для такога кроку стала інтэрв’ю з алімпійскім чэмпіёнам, былым дэпутатам, а цяпер апазіцыянерам Уладзімірам Парфяновічам, якое было надрукавана ў пачатку снежня ў газеце “Минский курьер” (яго выдаўцом з’яўляюцца “Мінск-навіны”).

Парфяновіч пацвердзіў, што інтэрв’ю было, але на радыё "Мір", адкуль яго і перадрукаваў “Минский курьер” . Публікацыя з'явілася да дня народзінаў палітыка і нічога крамольнага там не было.

Уладзімір Парфяновіч кажа, што, па яго звестках, рэпрэсіі спазналі і супрацоўнікі "Міра".

Афіцыйна заяўляецца, што Рыгор Новікаў сышоў з пасады “па агульнай згодзе бакоў”. Абавязкі гендырэктара “Мінск-навінаў” цяпер выконвае Андрэй Анісімаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі