У аэрапорце Мінск-2 затрымалі двух пакістанцаў з фальшывымі пашпартамі

У аэрапорце Мінск-2 затрымалі двух пакістанцаў з фальшывымі пашпартамі

8 студзеня ў Нацыянальным аэрапорце Мінск памежнікі затрымалі двух 34-гадовых пакістанцаў, якія прыбылі рэйсам з Алматы, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта.

Маладыя людзі ляцелі праз Мінск транзітам у Хельсінкі. Супрацоўніку службы сэрвісу аэрапорта яны паказалі пашпарты з прыкметамі частковай падробкі — у дакументах былі замененыя некаторыя старонкі. Сапраўдныя дакументы пакістанцаў, як высветлілася падчас праверкі, ляжалі ў іх асабістых рэчах.

Замежнікаў затрымалі і змясцілі ў ІЧУ. Ім пагражае адміністрацыйная адказнасць за парушэнне правілаў знаходжання і крымінальная — за выкарыстанне заведама падложных дакументаў. За гэта мужчынам пагражае да двух гадоў абмежавання волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі