У адстаўку пайшоў Уладзімір Калтовіч, які працаваў ва ўрадзе
![Уладзімір Калтовіч](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-03/345324485_794405261779770_1806950203899556488_n.jpg.webp?itok=1NeOUEtT)
Уладзімір Калтовіч / facebook.com
У адстаўку пайшоў Уладзімір Калтовіч, які апошнія два гады працаваў намеснікам кіраўніка Апарату ўрада. Адпаведная пастанова Саўміна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале РБ.
Калтовічу 57 гадоў. Раней ён быў міністрам гандлю і антыманапольнага рэгулявання Беларусі (у 2015-2021 гадах), лічыўся "лібералам". Пры ім Мінгандлю стала МАРГам. Яго прызначэнне ў Апарат ураду фармальна было паніжэннем.
Уладзімір Калтовіч рэгулярна карыстаецца сацсеткамі. Раней змяшчаў сваё фота ў вышыванцы. Апошнім часам у яго з'яўляюцца здымкі з вандровак і шматлікія фота катоў. Да таго ж ён моцна змяніўся знешне.
![У адстаўку пайшоў Уладзімір Калтовіч, які працаваў ва ўрадзе](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/319620371_6004407689625874_1666698061358409232_n.jpg.webp?itok=64iIY8Cg)
![У адстаўку пайшоў Уладзімір Калтовіч, які працаваў ва ўрадзе](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/1572712612955369971796577439638738291429221n_1.jpg.webp?itok=AD841ks1)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.