Вы тут

У адстаўку адпраўлены галоўны трэнер "Барселоны" Роналд Куман

Роналд Куман / Reuters

У адстаўку адпраўлены галоўны трэнер футбольнай "Барселоны" 58-гадовы Роналд Куман. Ён працаваў з суперклубам са жніўня 2020-га. Дзеля "Барсы" Куман сышоў са зборнай Нідэрландаў.

Аднак леташні сезон быў няўдалы, як і сёлетні. Нядаўна "Барселона" саступіла ў класіка "Рэалу" (1:2). Апошняй кропляй стала паражэнне ў чэмпіянаце Іспаніі ад "Раё Вальекана" (0:1). Каманда займае толькі 9-е месца. Няўдала яна выступае і ў Лізе чэмпіёнаў.

Галоўным прэтэндэнтам на пасаду галоўнага трэнера "Барселоны" з'яўляецца яе былы гулец 41-гадовы Хаві. На сённяшні момант ён трэніруе катарскі клуб "Аль-Сад".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.