У адносінах службовай асобы МТЗ распачалі крымінальную справу

У адносінах кіраўніка аднаго з упраўленняў Мінскага трактарнага завода распачалі крымінальную справу па артыкуле "перавышэнне службовых паўнамоцтваў". Яго падазраюць у фальсіфікацыі працэдуры перамоваў па заключэнню дамовы будаўнічага падраду. У выніку праверкі, праведзенай праваахоўнікамі, дамова была скасаваная. Адзначаецца, што прадпрыемству маглі быць нанесеныя страты ў памеры больш за 664 млн рублёў.

Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, у чэрвені мінулага года службовая асоба загадала свайму падначаленаму падрыхтаваць непраўдзівыя дакументы па правядзенню перамоваў у справе набыцця паслуг за кошт сродкаў МТЗ. Планавалася выбраць падрадчыка на канкурэнтнай аснове. Акрамя "патрэбнага" ААТ былі падабраныя тры фармальныя ўдзельнікі працэдуры перамоваў, якія, нібыта, прапанавалі заведама непрыймальныя прапановы.

Міліцыянеры высветлілі, што згаданыя тры кампаніі ніякіх дакументаў не рыхтавалі, разлікаў не праводзілі, але падпісалі паперы на просьбу службовай асобы МТЗ. Падчас далейшай праверкі высветлілася, што "патрэбная" кампанія раней выйгравала ўсе тэндары, да таго ж бясплатна рамантавала кватэру кіраўніку ўпраўлення прадпрыемства, але афіцыйна гэта не афармлялася.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі