У адказ на супраціў жыхароў Херсона, якія праводзілі масавыя вулічныя акцыі супраць акупантаў, расійскія сілавікі затрымалі 400 чалавек. Як паведамляе Генштаб Узброеных сіл Украіны, на акупаванай Херсоншчыне ўведзены "адміністрацыйна-паліцэйскі рэжым". Яго кантралююць падраздзяленні Расгвардыі, уведзеныя з РФ.
Акцыі пратэсту ўкраінцаў пад нацыянальнымі сцягамі праходзяць і ў іншых населеных пунктах Украіны, акупаваных расійскімі войскамі. Дэманстрантаў нярэдка разганялі аўтаматнымі чэргамі.