Вы тут

У адказ на санкцыі ЕС Макей абяцае перагледзець адукацыйныя, культурныя праграмы

Уладзімір Макей / Еўрарадыё

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей паведаміў, якія меры прыме афіцыйны Мінск у адказ на "трэці пакет" санкцый Еўрасаюза. 

Перш за ўсё, па яго словах, будзе павялічаны "чорны спіс" прадстаўнікоў ЕС. "Гэта азначае, што шэраг дадатковых персон з краін Еўрасаюза не змогуць трапіць на тэрыторыю Беларусі і на тэрыторыю Саюзнай дзяржавы, з улікам таго, што ў нас гэты спіс аднолькавы з Расійскай Федэрацыяй", — перадае словы міністра прэс-служба МЗС. 

Таксама пад санкцыі Беларусі трапяць міжнародныя фонды і разнастайныя адукацыйныя ды культурныя праграмы.

"Прынята рашэнне пра абмежаванне дзейнасці шэрагу палітычных фондаў у Рэспубліцы Беларусь, а таксама аб пераглядзе рэалізацыі шэрагу так званых гуманітарных, адукацыйных, культурных праграм, якімі займаюцца адпаведныя палітычныя інстытуты ў Беларусі, у тым ліку дзеючыя і пад эгідай амбасадаў замежных дзяржаў", — заявіў кіраўнік беларускай дыпламатыі.

Ён дадаў, што меры з боку Беларусі будуць прынятыя яшчэ як мінімум па трох напрамках. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.