У адказ на "чорны спіс" ЕС генерал Чаргінец нагадае Нямеччыне пра генацыд

У "чорны спіс" ЕС патрапілі амаль 160 беларускіх чыноўнікаў, у іх ліку і старшыня праўладнага саюзу пісменнікаў Мікалай Чаргінец. У адказ на такія санкцыі ён хоча дамагчыся, каб Нямеччына звярнулася да праблемы генацыду беларускага народу ў часы вайны. Чаргінец: "Калі гэта пацвердзіцца, я буду ініцыяваць, выкарыстоўваючы свае магчымасці ў многіх краінах, разгляду германскага генацыду ў адносінах да беларускага народу [падчас Вялікай Айчыннай вайны]".

Мікалай Чаргінец звычайна адпачывае ў Беларусі, у Сочы, лятаў у Турцыю, у свой час едзіў на Балканы, а вось у Нямеччыну ды Польшчу не рвецца.

Чаргінец: "Я аб'ездзіў увесь свет. Ну не паеду ў Еўропу, паеду ў Браслаў, там месцы папрыгажэйшыя, чым у Нямеччыне. Еўропу я глядзеў. Добрыя, дагледжаныя гарады, як правіла, надта дарагія для нас. Карацей абыйдземся".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі