У Адэсе невядомыя надзелі мяшок на галаву помніка Кацярыне II

Помнік Кацярыне ІІ у Адэсе раніцай у сераду / twitter.com/odessatypical
Помнік Кацярыне ІІ у Адэсе раніцай у сераду / twitter.com/odessatypical

У Адэсе невядомыя ноччу надзелі мяшок на галаву помніка Кацярыне II, а да яе рукі прывязалі пятлю. Пра гэта паведамляюць адэскія паблікі.

Раней гэты манумент ужо рабіўся аб'ектам нападу яго аблівалі фарбай. Гучалі прапановы знесці помнік расійскай імператрыцы або перанесці яго ў Адэскі гісторыка-краязнаўчы музей. Але мясцовы гарсавет не падтрымаў гэтую ідэю. Дэпутат Андрэй Вагапаў казаў на сесіі пра тое, што помніку Кацярыне не месца ва ўкраінскай Адэсе, ён з'яўляецца маркерам "рускага свету", паведамляла агенцтва УНІАН. Але галасаванне па гэтым пытанні, па сутнасці, правалілася.  З 39 дэпутатаў, якія прысутнічалі на пасяджэнні, за дэмантаж і перанос помніка ў музей прагаласавалі 17 выбраннікаў, адзін устрымаўся, 21 не галасаваў. Такім чынам, рашэнне не было прынятае.

Адзначым, што гэты манумент афіцыйна называецца помнікам "Заснавальнікам Адэсы". Акрамя Кацярыны II, пры якой у 1794 годзе быў заснаваны горад, ён уключае скульптуры Іосіфа Дэрыбаса (будаўніка першага порта на месцы Адэсы), Франца дэ Валана (першага архітэктара горада), Рыгора Пацёмкіна і Платона Зубава (генерал-губернатараў Екацярынаслава, цяперашняга Дняпра).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі