Вы тут

У Адэсе і Мікалаеве выбухі, пакуль Пуцін віншуе ўкраінскіх ветэранаў ВАВ

Выбітыя вокны ад выбухаў у Адэсе 7 траўня / УНІАН

Аб выбухах у Адэсе і Мікалаеве 8 траўня паведамляюць украінскія СМІ.

...наша доблеснае СПА збіла чарговую ракету ворага над Адэсай, — распавёў дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка.

Мэтай удараў рускіх па Адэсе меркавана быў аэрапорт.

Таксама Лісічанск і Севераданецк абясточаныя з-за авіяўдару расіян, паведамляе кіраўнік Луганскай адміністрацыі Сяргей Гайдай.

У гэты ж дзень Уладзімір Пуцін павіншаваў ўкраінскіх ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Ён пажадаў ім "душэўнай стойкасці, добрага здароўя і даўгалецця, а ўсім жыхарам Украіны — мірнага і справядлівага будучыні".

На віншаванне адрэагаваў Антон Герашчанка:

... мы адказваем знакамітай фразай абаронцаў выспы Змяіны "рускі ваенны карабель, ідзі...!"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.