У абследаваных жыхароў Піншчыны ў арганізме знайшлі радыенукліды

Радыенукліды знайшлі ў арганізме 100% жыхароў Пінску і Пінскага раёна. Пра гэта заявіў член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Іван Нікітчанка.  Паводле яго словаў, такія вынікі рэалізацыі грамадскага праекту па інфармацыйным забеспячэнні сістэмы радыяцыйнай абароны людзей у Пінскім раёне. Ініцыятарам і куратарам праекту, які здзяйсняецца з 1 красавіка пры падтрымцы дзяржструктур, з'яўляецца прафесар Нікітчанка.

Ён распавёў, што радыенукліды выяўленыя ў арганізме ўсіх 34 выпадкова абраных і абследаваных жыхароў Пінску і навакольных вёсак. Гэтыя людзі яны скардзяцца на хранічныя захворванні.

Падобныя вынікі былі нядаўна атрыманыя ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці, Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці, Мінскім раёне і Мінску. Паводле Івана Нікітчанкі, гэта сведчыць пра тое, што на ўсёй тэрыторыі нашай краіны захоўваецца небяспека радыяцыйнага забруджвання арганізму праз прадукты харчавання.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі