Вы тут

У абноўленым рэйтынгу WTA Арына Сабаленка застаецца 4-й ракеткай свету

Вікторыя Азаранка / Reuters

У абноўленым рэйтынгу WTA Арына Сабаленка застаецца 4-й ракеткай свету. Вікторыя Азаранка па-ранейшаму займае ў сусветным рэйтынгу 16-е месца. Аляксандра Саcновіч засталася 103-й ракеткай свету. Лідыруе Эшлі Барці з Аўстраліі.

Напярэдадні ў 1/64 фіналу "Ралан Гарос" Сабаленка абыграла харватку Ану Конюх — 6:4, 6:3. Сасновіч выйграла ў Дыяны Перы ў Францыі — 6:3, 3:6, 6:3. 2 чэрвеня ў 1/32 фіналу беларускі сустрэнуцца паміж сабой. Азаранка на старце адкрытага чэмпіянату Францыі абыграла расіянку Святлану Кузняцову — 6:4, 2:6, 6:3.

У рэйтынгу тэнісістаў-прафесіяналаў Ягор Герасімаў з 78-га апусціўся на 79-е месца, а Ілля Івашка — з 89-га адступіў на 90-е. Лідыруе Новак Джокавіч з Сербіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.