У 3-м раўндзе Лігі чэмпіёнаў БАТЭ выходзіць на клуб з Латвіі

Адбылося лёсаванне трэцяга кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў. У выпадку перамогі над "Македоніяй" (а ў ёй мала хто сумняецца, бо ў гасцях атрымана перамога з лікам 2:0) барысаўскі БАТЭ выходзіць на пераможцу паядынка паміж латвійскім "Вентспілсам" і люксембургскім "Дзюдзеланжам". У першым матчы латышы выйгралі ў "Дзюдзеланжа"  на сваім полі з лікам 3:0.

Сапернікі гэтыя, відавочна, слабейшыя на "Андэрлехт" ці "Леўскі", якія летась давялося беларусам абыгрываць. Таму БАТЭ блізкі да таго, каб паўтарыць мінулагодні поспех і зноў выйсці ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў. Праўда, пасля 3-га этапа давядзецца згуляць у плэй-оф.

Першыя матчы 3-га раўнда пройдуць 28-29 ліпеня, а матчы ў адказ 4-5 жніўня. Аднак БАТЭ яшчэ чакае хатняя гульня з "Македоніяй", якая пройдзе ў Барысаве 21 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі