"Пры спробе ўезду ў Беларусь выяўлена 52 асобы, якія маюць прыкметы датычнасці да экстрэмісцкай дзейнасці", — піша "СБ. Беларусь сегодня" са словаў старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта Анатоля Лапо.
Цягам мінулага года неаднаразова з'яўляліся паведмленні пра затрыманне беларусаў, якія вырашылі вярнуцца з-за мяжы дадому. Затрымлівалі іх часцей за ўсё за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года ці перапосты "экстрэмісцкіх рэсурсаў" у сацсетках.
Можна меркаваць, што большасць з гэтых 52 "экстрэмістаў" — якраз такія затрыманыя.