"У 1918-м вам адключылі інтэрнэт". Як распавядаць "пакаленню Y" пра жыццё ў СССР

"У 1918-м вам адключылі інтэрнэт". Як распавядаць "пакаленню Y" пра жыццё ў СССР

Сярод людзей, якія не пажылі ў Савецкім саюзе ці заспелі яго ўсяго на некалькі "несвядомых" дзіцячых гадоў, модна гэтым самым Савецкім саюзам захапляцца. Маўляў, "якую краіну прас*алі", "пры Сталіне быў парадак", "усім давалі кватэры", "а ведаеце, колькі ўсяго інжынер мог набыць на свой заробак" і г.д!

 

"У 1918-м вам адключылі інтэрнэт". Як распавядаць "пакаленню Y" пра жыццё ў СССР

Археолаг Марат Клімаў даступна, з дапамогай сучасных рэалій, тлумачыць "пакаленню Y", пачаткам якой краіны стала Кастрычніцкая рэвалюцыя, і што яна прынесла людзям:

"А наконт 1917-га. Уявіце, вы прыходзіце ў сваю кватэру, а там плача ваша жонка, папярэдне згвалтаваная матросамі... У 1918-м у вашай кватэры адключаюць цяпло і электрычнасць, а таксама інтэрнэт... У 1919-м да вас грукаюцца і забіраюць усе вашы крупы і ежу... У 1920-м ужо вас саміх забіраюць з офіснай працы на фронт. Калі вы застаняцеся жыць, з 1921 па 1927 гады вам абяцаюць светлую будучыню і вяртаюць інтэрнэт.

Але з 1928 года вам пачынаюць тыкаць сацыяльным паходжаннем, асабліва, калі вы не з сям'і працоўных ці сялян... З 1934-га вы не можаце паехаць куды-небудзь за мяжу, нават закупіцца ў Літву. Калі з 1934 па 1937 гады вас не расстралялі, а з 1937 па 1941 гады вы не патрапілі на лесапавал, дык у вас зноў няма інтэрнэту... Вашы суседзі пішуць на вас даносы, вас пазбаўляюць элементарнай свабоды, а ў бібіліятэках не знойдзецца ніводнай "непажаданай кнігі".

"У 1918-м вам адключылі інтэрнэт". Як распавядаць "пакаленню Y" пра жыццё ў СССР
Фота: parmanews.ru

У крамах аднатыпнасць і чэргі. Вы атрымлівеце мінімальны заробак, з якога дзяржава дабраахвотна-прымусова забірае частку грошай на дзяржаўныя аблігацыйныя пазыкі. І вам яшчэ пашанцавала, што вы не селянін без пашпарта, грошай і правоў... Калі вы не загінулі ў 1941-1945-м, вас чакаюць чэргі за хлебам і цяжкае ўзнаўленне гаспадаркі. І толькі недзе там у 1960-я нешта "засвяціла"... 

І гэта ўсё велічная рэвалюцыя? Гэта проста знішчэнне жыцця некалькіх пакаленняў... Дзеля чаго?"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі