У 16-ы раз за год, яшчэ на капейку — зноў падаражэў бензін!

У 16-ы раз за год, яшчэ на капейку — зноў падаражэў бензін!

Канцэрн “Белнафтахім” выставіў новыя кошты на маторнае паліва, якія актуальныя ад 16 верасня. Паводле інфармацыі прэс-службы канцэрна, кошты выраслі на 1 капейку і складаюць: АІ-92-К5-Еўра - 1,35 руб., АІ-95-К5-Еўра — 1,43 руб., АІ-98-К5-Еўра — 1,64 руб., ДП — 1,43 руб.

У паведамленні адзначаецца, што кошты на бензін працягваюць расці “з улікам росту коштаў на нафту, у мэтах кампенсацыі выраслых выдаткаў НПЗ на набыццё вуглевадароднай сыравіны”.

Гэта ўжо 16-е падвышэнне коштаў на бензін за год. Мінулым разам кошты павышалі ўсяго тыдзень таму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі