У 1/4 Кубка Беларусі "Крумкачы" згуляюць з "Нёманам", "Шахцёр" — з "Дняпром"

У 1/4 Кубка Беларусі "Крумкачы" згуляюць з "Нёманам", "Шахцёр" — з "Дняпром"

28 ліпеня ў Мінску вызначыліся пары чвэрцьфіналістаў футбольнага Кубка Беларусі:

"Шахцёр" (Салігорск) — "Дняпро" (Магілёў);
"Дынама-Брэст" "Слуцк";
"Іслач" (Мінскі раён) — пераможца пары БАТЭ (Барысаў) / "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна);
"Крумкачы" (Мінск) — "Нёман" (Гродна).

Пераможцы на стадыі 1/4 фіналу будуць вызначаныя па выніках двух матчаў (дома / у гасцях). У выпадку, калі па суме двух гульняў будзе зафіксаваная нічыя, будзе дзейнічаць правіла выязнога гала. 

Матчы 1/4 фінала пройдуць у сакавіку 2018 года. Дакладныя даты будуць вызначаныя пасля ўзгаднення календара на наступны футбольны сезон.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі