Вы тут

У 1/2 фіналу футбольнай Лігі Еўропы “Манчэстар Юнайтэд” згуляе з “Сельтай”

Фота: AFP

У пятніцу, 21 красавіка, у швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне паўфіналаў футбольнай Лігі Еўропы. У іх сустрэнуцца англійскі “Манчэстар Юнайтэд” і іспанская “Сельта”, галандскі “Аякс” і французскі “Ліён”. Першыя паядынкі ½ фіналу прызначаны на 4 траўня, гаспадарамі поля ў іх будуць “Сельта” і “Аякс”. Матчы ў адказ адбудуцца 11 траўня.

Фінальны паядынак Лігі Еўропы пройдзе 24 траўня ў Стакгольме.

Як паведамляла Еўрарадыё, 21 красавіка прайшло і лёсаванне паўфіналаў футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У іх сустрэнуцца “Рэал” і “Атлетыка”, “Манака” і “Ювентус”.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

На фота: У першым шэрагу злева направа Любоў Санкевіч, Тамара Сяргей, Валянціна Каваленка, Тамара Федаровіч. У другім шэрагу — Тамара Грыневіч з маці.

Выбар рэдакцыі