Тысяча чалавек патрабуе перайменавання сувораўскай вучэльні ў Мінску

Больш за тысячу подпісаў сабралі сябры Партыі БНФ і яе моладзевага крыла пад патрабаваннем да ўладаў перайменаваць Мінскую сувораўскую вучэльню.

У звароце да прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага і міністра абароны генерал-палкоўніка Леаніда Мальцава прапануецца назваць навучальную ўстанову ў гонар дзяржаўнага і вайсковага дзеяча Вялікага княства Літоўскага Канстанціна Астрожскага (1460 - 1530).

Гетман Астрожскі атрымаў перамогі ў 63 бітвах з ворагамі нашай краіны, у тым ліку пад Воршай у 1514 годзе. У звароце адзначаецца, што “для нашага народа Сувораў з’яўляецца акупантам і катам, які жорстка падаўляў паўстанні беларускага народа”.

На думку ініцыятараў акцыі, ушанаванне памяці Суворава – гэта “ганьба для беларускай нацыі, здзек над памяццю нашых продкаў”.

Збор подпісаў вядзецца ў Мінску, Брэсце і Гродне. Па выніках кампаніі подпісы будуць перададзеныя не толькі Сідорскаму і Мальцаву, але і кіраўніцтву вучэльні.

БелаПАН

Фота - Photo.ByMedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі