Турфірма выплаціць мінчанцы 5 мільёнаў рублёў за зламаную нагу

Жыхарка Мінска атрымала цяжкі пералом падчас паездкі на аўтобусе ў Еўпаторыю. Учора суд Першамайскага раёна сталіцы абавязаў турфірму выплаціць пацярпелай 5 мільёнаў рублёў, а таксама аплаціць выдаткі на лячэнне да поўнага выздараўлення, паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”.
Падчас паездкі на адпачынак у аўтобусе выбухнула кола, у выніку чаго прабіла дно аўтобуса на тым месцы, дзе і сядзела пацярпелая. Аднак прадстаўнікі фірмы адмовіліся выклікаць хуткую дапамогу.

Толькі на наступны дзень па прыбыцці ў Еўпаторыю высветлілася, што ў дзяўчыны вельмі цяжкі пералом. Ёй давялося вяртацца ў Мінск, дзе дзяўчыне зрабілі аперацыю, нарасцілі донарскую косць палімерамі. Тры месяцы яна правяла ў ложку, а цяпер ходзіць на мыліцах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі