Туман і галалёдзіца: на дарогах Беларусі 2 красавіка варта быць больш уважлівымі

Туман у Беларусі / Еўрарадыё
Туман у Беларусі / Еўрарадыё

Ноччу і раніцай 2 красавіка ў Мінскай, Брэсцкай і Гомельскай абласцях чакаецца туман. Бачнасць у тумане складзе ад 100 да 500 метраў, вынікае са звестак Белгідрамета. Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

У Віцебскай вобласці вадзіцелі могуць сутыкнуцца з галалёдзіцай — там жоўты ўзровень небяспекі.

МНС просіць людзей устрымацца ад паездак па горадзе на асабістым транспарце. Пры руху ў тумане на аўтамабілі варта адмовіцца ад лішніх перастраенняў, абгонаў і апярэджанняў.

Туман, гололедица: на дорогах Беларуси 2 апреля стоит быть внимательнее обычного
Карта Беларусі, дзе адзначаны неспрыяльныя метэаралагічныя з'явы / МНС

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі