Трыбунал ААН: Расія павінна вызваліць 24 украінскіх маракоў

Трыбунал ААН: Расія павінна вызваліць 24 украінскіх маракоў

Расія павінна вярнуць Украіне 24 арыштаваных  у Керчанскім праліве маракоў і 3 ваенныя караблі. Такое рашэнне вынес Міжнародны трыбунал ААН па марскім праве, паведамляе Громадське. Паводле вердыкту трыбунала, Масква і Кіеў павінны ўстрымлівацца ад захадаў, здольных абвастрыць спрэчку па гэтым інцыдэнце. Таксама абодва бакі павінны да 25 чэрвеня падаць суду свае справаздачы пра падзеі ў праліве.

Прадстаўнікі Расіі не прысутнічалі ў Гамбургу, дзе было вынесенае рашэнне, аднак адсутнасць дэлегацыі краіны не з'яўляецца перашкодай для вердыкту.

Канфлікт у Азоўскім моры адбыўся 25 лістапада. ФСБ Расіі затрымала ў раёне Керчанскага праліва тры караблі Ваенна-марскіх сілаў Украіны. Па версіі расійскіх уладаў, украінскія маракі парушылі расійскую мяжу і выконвалі небяспечныя манеўры. 24 маракоў арыштавалі, яны знаходзяцца ў маскоўскай турме. Тэрмін іх арышту працягнуты да канца ліпеня.

Кіеў наадварот назваў такія дзеянні ваеннай агрэсіяй з боку Расіі і ў красавіку гэтага года звярнуўся ў Міжнародны трыбунал ААН па марскім праве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі