Вы тут

Трыадзіны і адзін з трох — як у апазіцыі вызначаюцца з кандыдатамі?

Вольга Кавалькова і Андрэй Дзмітрыеў / Еўрарадыё

Прызначэнне прэзідэнцкіх выбараў на 9 жніўня і пандэмія каранавіруса паламалі першапачатковыя планы адной часткі апазіцыі на фармат яе ўдзелу ў выбарчай кампаніі, а іншых прымусілі раскрыць свае карты датэрмінова. У першым выпадку размова ідзе пра кааліцыю, якая намагалася з трох прэтэндэнтаў абраць адзінага кандыдата. У выніку адзінага не будзе, але ўсе тры прэтэндэнты пойдуць на выбары такім трыадзіным кандыдатам. У другім выпадку размова ідзе пра кампанію “Гавары праўду”, кіраўніцтва якой упарта захоўвала ў таямніцы асобу свайго будучага кандыдата. Варыянтаў было тры: Таццяна Караткевіч, Андрэй Дзмітрыеў ці... нехта трэці. У выніку ідзе Дзмітрыеў.

Чаму кааліцыя па абранні адзінага кандыдата здалася і абіраць доўгачаканага адзінага не сталі? Ці здольны іх трыадзіна кандыдат на нейкія ўцямныя дзеянні? Ці гатовы Андрэй Дзмітрыеў паўтарыць кандыдацкі шлях Уладзіміра Някляева?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўнік грамадскай кампаніі “Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў і экс-прэтэндэнтка на званне адзінага кандыдата ад апазіцыі сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Вольга Кавалькова.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.