Тры злодзеі, не дамаўляючыся, абрабавалі адно лецішча пад Магілёвам

Рабаўнік / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота
Рабаўнік / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота

38-гадовы магілёвец звярнуўся ў міліцыю са скаргай на крадзеж з лецішча, пакінутага на зіму без дагляду. Як выявілі міліцыянты, домік абрабавалі ажно тройчы. Прычым усе злодзеі не ведалі адзін пра аднаго і наведвалі будынак у розныя дні.

Адзін з іх — магілёвец, якога раней ужо судзілі за крадзеж. Ён пабачыў нежылы з выгляду дом, высадзіў шыбу і забраў каштоўныя рэчы.

Другога рабаўніка міліцыянты таксама змаглі выявіць. Пасля яго там пабываў трэці злодзей, асобу якога, мяркуючы па паведамленні, міліцыянты пакуль не ведаюць.

Акрамя каштоўных рэчаў гаспадар не далічыўся драўляных вырабаў, якія захоўваў у лазні. Таксама з хаты зніклі штучная ялінка і мэбля.

У дадатак нехта з зламыснікаў узламаў уваходныя дзверы ў дом.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі