Тры чалавекі памерлі за суткі ў Беларусі ад каранавіруса, цяпер іх 45
![Каранавірус у свеце / Reuters](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kovid.jpg.webp?itok=ZQoZkI8t)
Каранавірус у свеце / Reuters
18 красавіка колькасць пацверджаных выпадкаў захворвання COVID-19 у Беларусі павінна было перавысіць 5 тысяч.
Аднак Міністэрства аховы здароўя зноў памяняла параметры, па якіх выдае статыстыку. Нам "забыліся" паведаміць, колькі пацыентаў з пацверджаным каранавірусам лечацца дома. У выніку агульную колькасць вылічыць немагчыма.
Што можна сказаць: +3 смерці за дзень, цяпер іх 45 чалавек і 113 ачунялых пацыентаў, усяго іх 458.
![Три человека умерло за сутки в Беларуси от коронавируса, теперь их 45](/sites/default/files/paragraphs/image/podtverzhdyonnyesluchaivssmertipacientovscovid19.png)
Усяго праведзена больш за 92 тысячы тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Задзейнічаны 25 лабараторый.
На стацыянарным лячэнні знаходзіцца 3282 чалавека. У дачыненні да 510 праводзіцца ўдакладняючая дыягностыка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.