Trubetskoy, Akute, РСП, "Мутнаевока" і Haina на фестывалі "Даём рады"

На трэцяй цырымоніі ўручэння музычнай прэміі "Даём рады" сыграюць Trubetskoy, Akute, "Разбітае сэрца пацана", "Мутнаевока" і Haina.

Намінанты прэміі будуць абвешчаныя пазней. Але абяцаем даць рады ў класічных намінацыях: “Гурт”, “Альбом”, “Дэбют”, “Сольны выканаўца” і іншых. Да таго ж, мы вызначым, хто з музыкаў у гэтым годзе паўтарыў лётны подзвіг Аляксандра Памідорава, і які з гуртоў не патоне, нават сутыкнуўшыся з айсбергам, і па вялікім сакрэце раскажам, што ж адбывалася на беларускім бэкстэйджы цягам 2014-га года, а таксама мы рыхтуем сюрпрызы для наведвальнікаў імпрэзы.

Кошт квіткоў:
Першыя 50 — 170 000 рублёў
Наступныя 200 — 210 000 рублёў
Першыя 50 за столікі — 270 000 рублёў

Далей у залежнасці ад сітуацыі ў краіне кошт можа або застацца на такім самым узроўні, або крыху павысіцца па незалежных ад арганізатараў прычынах.

Набыць квіткі можна на кропках продажу:

- ГЦ "Купалаўскі", пав. 19 (час працы: 11.00-19.00, выхадны — панядзелак)

- ГЦ "Рыга", пав. 18 (час працы: 10.00-20.00, без выхадных)

- у клубе Re:public

- у падземным пераходзе на ст. м. Якуба Коласа

- паб-клуб “Графіці”(зав. Калініна, 16)

Крыху пазней яны з’явяцца ў інтэрнэце ў сетках Kvitki.by і Ticketpro.by.

"Даём Рады" у сацыяльных сетках:
VK, FB

Даведка: +375 29 6490888
 

Інфармацыя: euroradio.fm
 

Супрацоўніцтва і акрэдытацыя: [email protected]radio.fm