Тройка лідараў чэмпіянату Беларусі па футболе: “Шахцёр”, БАТЭ, “Дынама” (Мінск)

Тройка лідараў чэмпіянату Беларусі па футболе: “Шахцёр”, БАТЭ, “Дынама” (Мінск)

Трыма суботнімі матчамі скончыўся 10 тур чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ” перамагло ў сябе дома “Гомель” — 1:0, “Слуцк” і “Славія” згулялі ўнічыю — 0:0, а “Нафтан” саступіў “Мінску” — 0:1.

Папярэднія матчы гэтага тура прайшлі ў сераду і ў пятніцу і скончыліся з наступнымі вынікамі: “Дынама” (Мінск) — “Шахцёр” — 2:2, “Дняпро” — “Дынама” (Брэст) — 1:0, “Гарадзея” — “Нёман” — 1:0, “Крумкачы” — “Іслач” — 2:0, “Віцебск” — БАТЭ — 1:0.

Пасля 10 тураў турнірную табліцу ўзначальвае салігорскі “Шахцёр”, які мае 23 ачкі. На другім месцы барысаўскі БАТЭ з 20 ачкамі, за ім — мінскае “Дынама”, у якога 19 ачкоў.

Замыкаюць табліцу “Іслач” і “Нафтан”, якія ўсё яшчэ маюць па -1 ачку пасля накладзеных на іх санкцый з боку Беларускай федэрацыі футболу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі