Вы тут

Трох абітурыентаў выдалілі з ЦТ па рускай мове

З ЦТ па рускай мове выдалілі трох чалавек / БЕЛТА

У першы дзень здачы ЦТ па рускай мове з аўдыторыі былі выдаленыя тры абітурыенты. 

"Не з'явіліся 3,6% абітурыентаў. Выдаленыя за парушэнні тры чалавекі — усе за мабільны тэлефон і ўсе ў Мінску. Не прайшлі па медыцынскіх паказаннях два чалавекі — па адным у Мінску і Магілёўскай вобласці", — распавёў агенцтву БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

Сёлета ЦТ па рускай мове праходзіць у два дні — 26 і 27 чэрвеня. Гэта звязана з эпідэміялагічнай сітуацыяй.

Дарэчы, з ЦТ па беларускай мове 25 чэрвеня, як паведамляла Еўрарадыё, выдалілі толькі аднаго чалавека.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.